Выстава да 140-годдзя З.Бядулі адкрылася ў БДАМЛМ
![]() |
23 красавіка 2026 года ў чытальнай зале Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) адбылося ўрачыстае мерапрыемства з адкрыццём выставы «Яго багаты плён» да 140-годдзя класіка беларускай літаратуры Змітрака Бядулі.
З уступным словам да грамадскасці звярнулася дырэктар БДАМЛМ Алена Аляксандраўна Макаранка, якая падкрэсліла знакавасць асобы З.Бядулі як аднаго з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры, а таксама важнасць работы архівістаў па працягванню пошукаў, захаванні і вывучэнні дакументаў, звязаных з яго жыццём т творчасцю.
Ганаровы госць мерапрыемства – сын З.Бядулі, Яфім Самуілавіч Плаўнік, – распавёў прысутным малавядомыя факты з жыцця знакамітага бацькі, а таксама перадаў архіву-музею каштоўныя падарункі, звязаныя з памяццю З.Бядулі і жыццём яго сям’і.
Галоўны рэдактар часопіса «Роднае слова» Н.М.Шапран прэзентавала красавіцкі нумар выдання, прысвечаны З.Бядулю, распавяла пра новыя даследаванні і адкрыцці ў навуковым асяроддзі, што апошнім часам былі зроблены і прэзентаваны на старонках часопіса.
Ганаровы архівіст Г.В.Запартыка расказала пра гісторыю ўнікальнага дакумента ў бібліятэчным фондзе БДАМЛМ – кнігі-самаклейкі, зробленай самім З.Бядулем, звярнула ўвагу даследчыкаў на магчымасць яе даследавання.
Куратар выставы Н.А.Мізон пазнаёміла ўсіх з дакументамі на выставе «Яго багаты плён», акцэнтаваўшы ўвагу на асабліва каштоўных: лістах З.Бядулі 1910-40 гг. да сяброў і калег, лістах М.Плаўнік-Бядулі да М.Лынькова ваеннага часу.
Паэтычная імправізацыя Леаніда Дранько-Майсюка ажывіла ўражанні прысутных, натхніла на новае прачытанне даўно знаёмых твораў З.Бядулі. Паэт Л.Дранько-Майсюк таксама перадаў у фонды БДАМЛ каштоўны падарунак – кнігу З.Бядулі.
![]() |
| 1. А.А.Макаранка вітае гасцей імпрэзы |
![]() |
| 2. Н.А.Мізон падчас інтэрв’ю БТ-3 |
![]() |
| 3. Я.С.Плаўнік падчас інтэрв’ю БТ-3 |
![]() |
| 4. Выступленне Г.В.Запартыкі |
![]() |
| 5. Выступленне Н.М.Шапран |
![]() |
| 6. Выступленне Л.В.Дранько-Майсюка |
![]() |
| 7. А.А.Макаранка прымае падарункі ў фонды БДАМЛМ |
![]() |
| 8. Выступленне Я.С.Плаўніка |
![]() |
| 9. Азнаямленне прысутных з выставай «Яго багаты плён» |









