Сустрэча супрацоўнікаў архіва з дачкой ветэрана архіва ў г.Лідзе

Ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе» склалася добрая традыцыя – захоўваць і падтрымліваць цёплыя, сяброўскія адносіны з ветэранамі архіва і членамі іх сем’яў. У красавіку 2026 г. архіў наведала Стукалава Людміла, дачка ветэрана архіўнай службы Стукалавай Ірыны Станіславаўны. У Год беларускай жанчыны хочацца ўспомніць тых, хто стаяў ля самых вытокаў стварэння архіўнай справы Лідчыны.

І.С.Стукалава працавала захавальнікам фондаў аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў і НСА доўгіх 36 гадоў – з 21.03.1968 па 31.03.2004. Гэта не проста стаж – гэта цэлае жыццё, аддадзенае забеспячэнню захаванасці дакументальнай спадчыны Прынёманскага краю. Свой шлях у прафесію Ірына Станіславаўна пачынала ў аднапавярховым будынку архіва з пячным ацяпленнем і драўлянымі стэлажамі, дзе штат супрацоўнікаў налічваў усяго 4 чалавекі. Ірына Станіславаўна ўнесла важкі ўклад у станаўленне і развіццё архіўнай справы Лідчыны.

Рашэннем агульнага сходу работнікаў архіва за высокі ўклад у забеспячэнне захаванасці гісторыка-дакументальнай спадчыны рэгіёну Ірына Станіславаўна ўнесена ў Кнігу пашаны ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе».

 

1. Л.Стукалава і супрацоўнікі архіва падчас сустрэчы.
2. Л.Стукалава падчас візіту ў архіў.
3. Л.Стукалава і супрацоўнікі архіва падчас сустрэчы.
4. Ветэран архіва І.С.Станіславаўна падчас выдачы дакументаў наведвальнікам у чытальнай зале архіва.