Дзяржархіў Віцебскай вобласці прыняў удзел у мерапрыемстве, прысвечаным памяці Д.Ф.Райцава, аднаго з арганізатараў партызанскага руху

У рамках акцыі «Архівы – школе» ў Дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа нумар 42 г.Віцебска імя Д.Ф.Райцава» ва ўрачыстым мерапрыемстве да дня нараджэння аднаго з заснавальнікаў партызанскага руху Д.Ф.Райцава прынялі ўдзел дырэктар Дзяржархіва Віцебскай вобласці Кароль Аляксандр і намеснік дырэктара Буевіч Таццяна.

Удзельнікам было расказана аб партызанскім руху на Віцебшчыне, партызанскім парадзе, які адбыўся 23 ліпеня 1944 года ў абласным цэнтры, і паказаны фільм «Вызваленне Віцебска» з фондаў БДАКФФД.

 

1. У Дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа №42 г.Віцебска імя Д.Ф.Райцава» праходзіць урачыстым мерапрыемстве да дня нараджэння аднаго з заснавальнікаў партызанскага руху Д.Ф.Райцава.
2-3. Выступленне намесніка дырэктара Дзяржархіва Віцебскай вобласці Буевіч Таццяна на ўрачыстым мерапрыемстве да дня нараджэння аднаго з заснавальнікаў партызанскага руху Д.Ф.Райцава ў Дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа №42 г.Віцебска імя Д.Ф.Райцава».
4. У музеі Дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №42 г.Віцебска імя Д.Ф.Райцава» падчас экскурсіі: для ўдзельнікам тоеснага мерапрыемства праводзіцца экскурсія. Дырэктар Дзяржархіва Віцебскай вобласці Кароль Аляксандр (крайні справа) і ўнучка аднаго з заснавальнікаў партызанскага руху Д.Ф.Райцава (другая справа) – Вольга Райцава.