Пра жывёл – герояў вайны і ўдзельнікаў Сталінградскай бітвы: Дзяржархіў Віцебскай вобласці працягвае адукацыйную акцыю праекта «Валгаград-Віцебск: памяць пакаленняў»
7 красавіка 2026 г. у Дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа №42 г.Віцебска імя Д.Ф.Райцава» ў рамках праекта «Валгаград-Віцебск: памяць пакаленняў» быў праведзены ўрок, прысвечаны жывёлам – удзельнікам Сталінградскай бітвы, і помнікам Валгаграда, якія захоўваюць памяць аб абаронцах.
Дзецям быў паказаны відэафільм аб помніках абаронцам Сталінграда.
Атрыманыя веды школьнікі замацавалі праз квэст «Што я ведаю пра жывёл – герояў вайны?»
Пераможцы былі ўзнагароджаны падарункамі – кнігамі, выдадзенымі архівам.
![]() |
| 1. Намеснік дырэктара Буевіч Таццяна Уладзіміраўна ў рамках праекта «Валгаград-Віцебск: памяць пакаленняў» праводзіць урок, прысвечаны жывёлам – удзельнікам Сталінградскай бітвы, і помнікам Валгаграда, якія захоўваюць памяць аб абаронцах горада, у Дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа №42 г.Віцебска імя Д.Ф.Райцава» для 9-х класаў. |
![]() |
| 2. Ідзе квэст «Што я ведаю пра жывёл – герояў вайны?» у Дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа №42 г.Віцебска імя Д.Ф.Райцава» |
![]() |
| 3. Пераможцы квэста «Што я ведаю пра жывёл – герояў вайны?» у Дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа №42 г.Віцебска імя Д.Ф.Райцава» атрымалі прызы. |


