Аб правядзенні прэзентацыі сумеснай праекта ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» і ААТ «Белкніга»

21 сакавіка ў межах правядзення XXXІІІ Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу адбылася прэзентацыя мабільнага дадатку «Чытанка», створанага пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё, ГА «Саюз пісьменнікаў», ААТ «Белкніга».

У ходзе прэзентацыі была падкрэслена ключавая роля ва ўдасканаленні мабільнага дадатку ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» (далей – БДАКФФД). З 2026 года БДАКФФД уключаны ў спіс партнёраў праекта і прадстаўляе архіўныя дакументы для яго папаўнення.

Дадатак уяўляе сабой зборнік аўдыёкніг беларускіх аўтараў, які ўключае мастацкую літаратуру, вершы і паэмы, творы для дзяцей.

Таксама ў дадатку прадстаўлены архіўныя фонадакументы з фондаў БДАКФФД у раздзеле «Свае творы чытаюць аўтары». У ім апублікаваны запісы вершаў беларускіх паэтаў у аўтарскім выкананні. Сярод іх Я.Колас, Я. Купала, М.Танк, Н.Мацяш і іншыя. У раздзеле прадстаўлена 9 твораў.

Мабільны дадатак «Чытанка» будзе і надалей папаўняцца архіўнымі запісамі, фарміруючы якасны беларускамоўны кантэнт, даступны карыстальнікам.

Цяпер беларуская літаратура стала яшчэ больш даступнай – дадатак даступны для спампоўкі ў Google Play, AppStore, AppGallery.

На фота: Падчас правядзення прэзентацыі мабільнага дадатку «Чытанка» (г.Мінск, 21 сакавіка 2026 г.)