Аб удзеле дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь у пасяджэнні II Пленума Мінскага гарадскога камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў

19 сакавіка 2026 г. адбылося пасяджэнне II Пленума Мінскага гарадскога камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў, на якім былі падведзены вынікі работы за 2025 год, намечаны задачы на 2026 год, а таксама ўнесены змяненні ў выбарныя органы.

У працы Пленума прыняў удзел і выступіў дырэктар Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) А.К.Дземянюк. У сваім дакладзе ён адзначыў ролю прафсаюзнай арганізацыі НАРБ у жыцці калектыву, узаемадзеянне наймальніка і прафсаюза па рашэнні канкрэтных прафесійных працоўных і сацыяльна-бытавых пытанняў у калектыве, а таксама аб значэнні калектыўнай дамовы як галоўнага прававога інструмента, які рэгулюе працоўныя і сацыяльныя адносіны паміж наймальнікам і работнікамі.

Старшыня гарадскога камітэта У.I.Зубрык уручыў А.К.Дземянюку Ганаровую грамату гарадской арганізацыі «За вялікі асабісты ўклад у абарону працоўных правоў і законных інтарэсаў членаў прафсаюза, умацаванне сацыяльнага партнёрства, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці».

 

1. Удзельнікі працы Пленума
2. Выступленне А.К.Дземянюка з дакладам
3. Узнагароджанне У.I.Зубрыкам Ганаровай граматай А.К.Дземянюка