Удзел архівістаў у прэзентацыі альбома «Горад, народжаны нанова. Майстры Маскоўскай архітэктурнай школы ў аднаўленні пасляваеннага Мінска» ў рамках XXXIII Міжнароднага кніжнага кірмашу ў Мінску
17 сакавіка 2026 года ў рамках XXXIII Міжнароднага кніжнага кірмашу ў Мінску адбылася прэзентацыя альбома «Горад, народжаны нанова. Майстры Маскоўскай архітэктурнай школы ў аднаўленні пасляваеннага Мінска». Выданне было падрыхтавана пры актыўным удзеле архівістаў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ), Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў (далей – БДАКФФД) і Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі (далей – БДАНТД).
Выданне прадставіў аўтар альбома, д.ф.н. I.М.Духан. Ён распавёў пра канцэпцыю гэтага выдання і яго змест. У прэзентацыі прынялі ўдзел акадэмік-сакратар оддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальная акадэмii навук Беларусi, д.г.н., прафесар, акадэмік А.А.Каваленя, дырэктар Інстытута гісторыі, к.г.н., дацэнт В.Л.Лакіза, д.г.н, прафесар В.Д.Бажэнава, і іншыя.
На прэзентацыі выступілі дырэктары НАРБ і БДАКФФД А.К.Дземянюк і А.М.Ганчар. Яны распавялі пра дакументы, уключаныя ў выданне, і падкрэслілі важнасць узаемадзеяння з архіўнымі ўстановамі ў рамках падрыхтоўкі выдавецкіх праектаў па розных тэмах.
![]() |
| 1. Выступленне І.М.Духана |
![]() |
| 2. Выступленне В.Д.Бажэнавай |
![]() |
| 3. А.К.Дземянюк і А.М.Ганчар на прэзентацыі альбома |


