Аб правядзенні ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Мазыры» адзінага дня інфармавання
17 сакавіка 2026 года ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Мазыры» Дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, членам Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі А.М.Кавальковай было арганізавана правядзенне адзінага дня інфармавання насельніцтва.
А.М.Кавалькова прадставіла калектыву інфармацыю аб сучасных падыходах да развіцця рэгіёнаў нашай краіны: ад эканомікі да сацыяльнай інфраструктуры, азнаёміла супрацоўнікаў архіва з вынікамі мінулай пяцігодкі, мэтамі, даляглядамі і прыярытэтамі на 1926-1930 гг., а таксама зменамі ў заканадаўстве Рэспублікі Беларусь.
Працягнулася сустрэча адказамі на пытанні працаўнікоў архіва, якіх цікавіла, якія далягляды развіцця рэгіёна, якія маштабныя праекты плануюцца. На ўсеагульнае абмеркаванне былі вынесены такія пытанні, як: змены ў рабоце грамадскага транспарту, бясплатны праезд школьнікаў у летні перыяд, рамонт дарог, асвятленне вуліц, павелічэнне пенсій і мн. інш.
На заканчэнне сустрэчы ад імя калектыву дырэктар дзяржархіва Таццяна Сяргееўна Вахрушава падзякавала Аксане Міхайлаўне Кавальковай за візіт і карысную інфармацыю.
![]() |
![]() |
![]() |
| 1-3. Падчас правядзення мерапрыемства |
![]() |
| 4. А.М.Кавалькова падчас экскурсіі па архіўнай установе |



