Ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Глыбокае» ў рамках правядзення мерапрыемстваў, прымеркаваных да Года беларускай жанчыны, 17 сакавіка 2026 года прайшла сустрэча-дыялог «Роля беларускай жанчыны ў грамадстве»
У рамках правядзення мерапрыемстваў, прымеркаваных да Года беларускай жанчыны, 17 сакавіка 2026 года ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Глыбокае» прайшла сустрэча-дыялог «Роля беларускай жанчыны ў грамадстве». На сустрэчу запрошаны прадстаўнікі Глыбоцкага раённага навучальна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў гісторыі і грамадазнаўства.
Удзельнікі сустрэчы гаварылі аб тым, што роля жанчыны ў сучасным грамадстве стала шматграннай, спалучаючы традыцыйныя сямейныя каштоўнасці з актыўнай самарэалізацыяй. Жанчыны паспяхова сумяшчаюць мацярынства і вядзенне хатняй гаспадаркі з кар’ерай, прадпрымальніцтвам і ўдзелам у грамадска-палітычным жыцці, валодаючы роўнымі з мужчынамі правамі, магчымасцямі і высокім інтэлектуальным патэнцыялам.
Загадчык аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Таццяна Аўласава правяла прэзентацыю выстаўкі архіўных дакументаў «Беларускія жанчыны – яркія лёсы». На выстаўцы прадстаўлены дакументы з асабістых фондаў Заслужанага настаўніка БССР Эмы Максімаўны Дзягілевай, лаўрэатаў дзяржаўных прэмій СССР і БССР Марыі Васільеўны Ярмаловіч і Веры Канстанцінаўны Шынкевіч, паэткі Марыі Якаўлеўны Баравік, Ганаровага архівіста Беларусі Лідзіі Аркадзьеўны Маўчун.
На прыканцы сустрэчы для прысутных праведзена аглядная экскурсія па архіве.
На фота: Падчас правядзення сустрэчы-дыялогу
![]() |
