Навучэнцы УА «Баранавіцкі тэхналагічны каледж» Белкаапсаюза наведалі дзяржархіў у г.Баранавічы
13 сакавіка 2026 г. навучэнцы УА «Баранавіцкі тэхналагічны каледж» наведалі ўстанову «Занальны дзяржаўны архіў у г.Баранавічы». Для іх правялі тэматычны ўрок, прысвечаны Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, на якім навучэнцам расказалі пра гісторыю і значэнне Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, пазнаёмілі з асноўнымі яе артыкуламі і этапамі яе прыняцця, прадэманстравалі фільм, падрыхтаваны БДАКФФД да 30-годдзя Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. У завяршэнні для навучэнцаў была праведзена экскурсія па архівасховішчы.
![]() |
![]() |
| 1-2. У час тэматычнага ўрока |
![]() |
![]() |
| 3-4. У архівасховішчы |



