Аб правядзенні ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь заняткаў для ўдзельнікаў рэспубліканскай алімпіяды па гiсторыi
03 сакавіка 2026 года ў рамках акцыі «Архівы – школе» на базе Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) былі праведзены вучэбныя заняткі для ўдзельнікаў навучальных збораў (9 – 11 класы) рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах «Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі» і «Сусветная гісторыя», «Гісторыя Беларусі» Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі.
З прывітальным словам да навучэнцаў звярнуўся намеснік дырэктара НАРБ, к.г.н. С.В.Кулінок.
Загадчык аддзела фондаў асабістага паходжання НАРБ І.У.Дарагуш правяла заняткі на тэму «Гісторыя партызанскага руху ў дакументах Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь». Таксама Інэса Уладзіміраўна расказала аб гісторыі архіва, складзе і асаблівасцях захоўвання дакументаў, рабоце архіва ў галіне публікацыйнай і выставачнай дзейнасці, аб магчымасці выкарыстання архіўных дакументаў у напісанні конкурсных даследчых работ і пры падрыхтоўцы праектаў з выкарыстаннем штучнага інтэлекту. У час правядзення лекцыі юнакі і дзяўчаты азнаёміліся з дакументамі аб дыслакацыі і баявых аперацый партызанскіх фарміраванняў, загадамі, планамі, картамі, аператыўнымі зводкамі, раппартамі, асабістымі справамі каманднага складу партызанскіх атрадаў і брыгад, узнагароднымі лістамі, фатаграфіямі і іншымі дакументамі. Адмысловую цікавасць у вучняў таксама выклікалі выдавецкія праекты НАРБ.
У рамках мерапрыемства для навучэнцаў быў арганізаваны прагляд відэафiльмаў «Мы памятаем…», падрыхтаванага работнікамі НАРБ пры дапамозе штучнага iнтэлекту, i «Крэпасць –герой», падрыхтаванага работнікамі Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў.
Пасля заняткаў навучэнцы наведалі архівасховішча фондаў партызанскіх фармаванняў.
Правядзенне адукацыйных заняткаў для вучняў на базе дзяржаўных архіваў Беларусі з выкарыстаннем архіўных дакументаў садзейнічае павышэнню ўзроўню іх ведаў і патрыятычнага выхавання.
![]() |
| 1. Намеснік дырэктара НАРБ, к.г.н. С.В.Кулінок выступае перад навучэнцамі |
![]() |
| 2. Загадчык аддзела фондаў асабістага паходжання НАРБ І.У.Дарагуш праводзіць навучальныя заняткі |
![]() |
| 3. Вучні падчас прагляду відэафiльма |
![]() |
| 4. Вучні падчас правядзення навучальных заняткаў у НАРБ |
![]() |
| 5. Вучні падчас азнаямлення з выданнямі НАРБ |
![]() |
| 6. Вучні падчас правядзення навучальных заняткаў у НАРБ |
![]() |
| 7. Вучні падчас наведвання архівасховішча |
![]() |
| 8. Вучні падчас наведвання архівасховішча |
![]() |
| 9. Вучні падчас наведвання архівасховішча |








