Ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Глыбокае» адбыліся Урокі Мужнасці

23 і 25 лютага 2026 года ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Глыбокае» для ўдзельнікаў праекта «Юны архівіст» і вучняў 5 «В» класа Глыбоцкай раённай гімназіі адбыліся Урокі Мужнасці.

Запрошаныя на ўрокі старшыня Глыбоцкага раённага аб’яднання ветэранаў вайны ў Афганістане Антон Ждановіч і бібліятэкар Глыбоцкай цэнтральнай бібліятэкі Жанна Юркевіч расказалі вучням, чаму ў Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў штогод аддаюць даніну глыбокай павагі і шчырай удзячнасці воінам, якія з гонарам і годнасцю выканалі свой абавязак за межамі Радзімы.

Загадчык аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Таццяна Аўласава і вядучы архівіст Аліна Юргель пазнаёмілі хлопчыкаў і дзяўчынак з гісторыяй узнікнення свята Дзень абаронцы Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, а таксама паказалі дакументы, у якіх расказваецца аб святкаванні гэтага свята ў 1919 годзе.

Фатаграфіі, зробленыя падчас правядзення ўрокаў: