На тэлеканале «Беларусь 4 Віцебск» выйшаў чарговы выпуск серыі «Як мяняўся горад на Дзвіне?»
На тэлеканале «Беларусь 4 Віцебск» працягваюць выходзіць перадачы з серыі «Як мяняўся горад на Дзвіне?» пад назвай «Падарожжа па забытых Віцебскіх мясцінах».
Другая перадача па-ранейшаму прысвечана гісторыі Чыгуначнага раёна г.Віцебска, які носіць гістарычную назву «Задзвінне». Але цяпер аўтары і ўдзельнікі «перасягнулі» межы «Задзвіння» і прагуляліся па Яноўшчыне, Ялагам і Юр’евай Горцы.
На фота: Фрагмент перадачы «Падарожжа па забытых Віцебскіх мясцінах»
![]() |
