Аб наведванні Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці вучнямі гімназіі №5 г.Брэста
13 лютага 2026 года Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці наведалі вучні 10-га класа ДУА «Гімназія №5 г.Брэста».
Супрацоўнікі аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў пазнаёмілі моладзь з гісторыяй Дзяржархіва Брэсцкай вобласці, расказалі пра склад дакументаў архіва, у тым ліку па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Падчас лекцыі былі выкарыстаны дакументальныя матэрыялы, размешчаныя ў раздзеле «Расследаванне крымінальнай справы аб генацыдзе» на сайце Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь.
Далей дзецям прадэманстравалі фільм «Да 80-й гадавіны вызвалення горада Брэста ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.
Школьнікам таксама была праведзена аглядная экскурсія па архіве з наведваннем архівасховішча і лабараторыі па рамонце і рэстаўрацыі архіўных дакументаў.
![]() |
| 1. Загадчык аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Галіна Калустава расказвае вучням пра дакументы архіва |
![]() |
| 2. Падчас лекцыі |
![]() |
| 3. Падчас прагляду фільма |
![]() |
| 4. У лабараторыі па рамонце і рэстаўрацыі дакументаў |



