Аб правядзенні з навучэнцамі ДУА «Слабадская сярэдняя школа Мазырскага раёна» тэматычнага ўрока «Афганістан: без права на забыццё»
У рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – Школе» 9 лютага 2026 года для вучняў дзяржаўнай установы адукацыі «Слабадская сярэдняя школа Мазырскага раёна» было арганізавана правядзенне тэматычнага ўрока «Афганістан: без права на забыццё». У ходзе правядзення ўрока рабяты пазнаёміліся з падзеямі Афганскай вайны, подзвігамі і гераізмам савецкіх салдат. Вучні мелі ўнікальную магчымасць азнаёміцца з успамінамі і асабістымі дакументамі ўдзельнікаў ваенных дзеянняў у Афганістане, якія захоўваюцца ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Мазыры».
Супрацоўнікам аддзела інфармацыі і выкарыстання дакументаў Ю.М.Супоненка для вучняў установы адукацыі была арганізавана экскурсія па віртуальнай выстаўцы «Жаночыя асобы Беларусі», падрыхтаванай архіўнай установай у рамках аб’яўленага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 2026 года Годам беларускай жанчыны.
![]() |
![]() |
| 1-2. Падчас правядзення ўрока |
![]() |
![]() |
| 3-4. Архівіст Ю.М.Супоненка знаёміць вучняў з віртуальнай выставай «Жаночыя асобы Беларусі» |
![]() |
![]() |
| 5-6. Вучні знаёмяцца з архіўнымі дакументамі |





