СМІ пра адкрыццё юбілейнай выставы «Крыніца натхнення –жыццё народа» ў БДАМЛМ
Прэзентацыя літаратурна-дакументальнай выставы ў Беларускім дзяржаўным архіве – музеі літаратуры і мастацтва «Крыніца натхнення –жыццё народа», прысвечанай 105-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа атрымала шырокае асвятленне ў рэспубліканскіх сродках масавай інфармацыі. Юбілейнае мерапрыемства наведалі здымачныя групы першага інфармацыйнага тэлеканала, АНТ і тэлеканала «Беларусь 3». Падрабязныя рэпартажы падрыхтавалі журналісты радыё «Культура», інфармацыйных агенцтваў «Мінск-Навіны» і «Белта», газеты «Звязда».
У рамках асвятлення падзеі куратар выставы вядучы архівіст Наталля Аляксандраўна Мізон дала серыю інтэрв’ю, у якіх падрабязна распавяла аб канцэпцыі экспазіцыі і ўнікальным складзе асабістых фондаў Івана Мележа, якія захоўваюцца ў архіве-музеі. Асаблівая ўвага ў сюжэтах была нададзена выступам запрошаных гасцей, сярод якіх былі ўнук пісьменніка Іван Семілетаў і сучаснікі, якія асабіста ведалі класіка пры жыцці. Дзякуючы працы журналістаў шырокая аўдыторыя здолела пазнаёміцца з рэдкімі архіўнымі дакументамі і адчуць атмасферу свята, што падкрэслівае вечную каштоўнасць творчай спадчыны Івана Мележа для беларускай культуры.
Азнаёміцца з сюжэтамі і публікацыямі, якія выйшлі ў эфір, можна па наступных спасылках:
1. «Мінскія Навіны». Выстава, прысвечаная народнаму пісьменніку Беларусі Івану Мележу, адкрылася ў Мінску
2. «Беларусь-3». Культурны тыдзень
3. «АНТ». Да 105-годдзя з дня нараджэння Івана Мележа ў Мінску адкрылі выставу
4. «Звязда». Шчыра, больш як праз 100 гадоў: праз падзеі мінулага пісьменнік раскрыў ментальныя коды беларусаў. Аўтар: Ларыса Цімошык
5. БЕЛТА. Далікатны і высокаадукаваны чалавек. Якім запомніўся сучаснікам Мележ, расказала спецыяліст
![]() |
| 1. Н.А.Мізон падчас інтэрв’ю тэлеканалу АНТ |
![]() |
| 2. Інтэрв’ю карэспандэнту «Белта» |
![]() |
| 3. Падчас інтэрв’ю Першаму нацыянальнаму тэлеканалу |


