Адкрыццё дакументальнай выставы «Жанчыны Беларусі – яркія лёсы»
3 лютага 2026 года адбылося пашыранае пасяджэнне калегіі Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, на якім былі падведзены вынікі работы архіўнай галіны Рэспублікі Беларусь за 2025 год і вызначаны задачы на 2026 год.
У рамках дадзенага мерапрыемства Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) была прадстаўлена дакументальная выстава «Жанчыны Беларусі – яркія лёсы».
Беларуская гісторыя ведае нямала выбітных жанчын, якія пакінулі свой непаўторны след на зямлі. Яны разам з прадстаўнікамі моцнага полу ўплывалі на ход гістарычных падзей, абаранялі Радзіму ў цяжкія гады Вялікай Айчыннай вайны, удзельнічалі ў развіцці навукі, культуры і адукацыі БССР.
На выставе ўпершыню прадстаўлены архіўныя дакументы: Планы працы жаночай секцыі ЦК МОПР; даведачныя дадзеныя аб колькасці жанчын у КП(б)Б; пратакол адкрыцця 2-га Усебеларускага з’езда сялянак і 1–га з’езда сялянак-габрэек; матэрыялы аб стане працы сярод жанчын па саюзах сельгаслеспрацоўных і прамысловасці ВСНХ; анкета па абследаванню прадпрыемстваў з мэтай вывучэння і паляпшэння ўмоў жаночай працы; ўзнагародныя лісты і асабістыя справы жанчын-Герояў Савецкага Саюза; Указы аб узнагароджанні і прысваенні жанчынам ганаровых званняў; фатаграфіі і плакаты.
Беларускія жанчыны сёння – гэта спалучэнне міласэрнасці і мудрасці з высокай прафесійнай актыўнасцю і імкненнем да развіцця краіны.
З дакументальнай выставай азнаёміліся ўдзельнікі мерапрыемства.
![]() |
| 1. Дакументальная выстава «Жанчыны Беларусі – яркія лёсы» |
![]() |
| 2. Загадчык аддзела НАРБ М.А.Старасценка знаёміць з архіўнымі дакументамі Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Я.І.Каваленка |
![]() |
| 3. Загадчык аддзела НАРБ М.А.Старасценка знаёміць з архіўнымі дакументамі Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Я.І.Каваленка і Дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінава |
![]() |
| 4. Загадчык аддзела НАРБ М.А.Старасценка знаёміць з выставай удзельнікаў мерапрыемства |
![]() |
| 5. Архіўныя дакументы на выставе «Жанчыны Беларусі – яркія лёсы» |
![]() |
| 6. Архіўныя дакументы на выставе ««Жанчыны Беларусі – яркія лёсы» |





