Аб урачыстым сходзе ва ўстанове «Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі»
04 лютага 2026 года ва ўстанове «Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі» адбыўся сход калектыву, прысвечаны ўзнагароджанню вядучага архівіста аддзела справаводства і фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду Вольгі Юр’еўны Жук.
Выконваючы абавязкі дырэктара ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі» Рыгор Сцяпанавіч Жалнеркевіч, ад імя ўсяго калектыву, і сябе асабіста, выказаў словы падзякі Вользе Юр’еўне за плённую працу ў 2025 годзе, асобна адзначыўшы яе значны ўклад у працу не толькі архіва, але і ўсёй архіўнай галіны.
Напрыканцы свайго выступу, Рыгор Сцяпанавіч, ва ўрачыстай абстаноўцы, уручыў Вользе Юр’еўне падзяку Дэпартамента па архівах і справаводству Рэспублікі Беларусь.
На фота: Узнагароджанне вядучага архівіста аддзела справаводства і фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду Вольгі Юр’еўны Жук
![]() |
