Аб правядзенні ўстановай «Занальны дзяржаўны архіў у г.Навагрудку» тэматычнага занятку ў сярэдняй школе №5 г.Навагрудка
29 студзеня 2026 г. у рамках акцыі «Архівы-Школе» і інфармацыйна-адукацыйнага праекта «Школа Актыўнага Грамадзяніна» з удзелам Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Навагрудку прайшла тэматычная інфармацыйная гадзіна для навучэнцаў 9 класа сярэдняй школы №5 г.Навагрудка.
У ходзе сустрэчы школьнікі пазнаёміліся з віртуальнай дакументальнай выставай «Халакост як адна з праяў генацыду на Навагрудчыне ў гады Вялікай Айчыннай вайны», прымеркаванай да Міжнароднага дня памяці ахвяр Халакоста (27 студзеня). З дакументаў і фотаздымкаў выставачнага праекта навучэнцы даведаліся пра шматвяковую гісторыю
наваградскай яўрэйскай абшчыны, масавым знішчэнні яўрэяў у гады акупацыі ў выніку чатырох карных акцый, якія былі часткай гітлераўскай палітыкі «канчатковага рашэння яўрэйскага пытання», а таксама ўнікальным выпадку яўрэйскага супраціўлення і беспрэцэдэнтным уцёку вязняў гета праз тунэль.
Напрыканцы сустрэчы школьнікі абмеркавалі важнасць захавання міру на зямлі, паважлівага стаўлення да людзей незалежна ад іх нацыянальнасці, веравызнання, а таксама аб недапушчэнні злачынстваў генацыду ў будучыні і значнасці захавання гістарычнай памяці і праўды аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны.
На фота: Падчас правядзення мерапрыемства.
![]() |
