Наведванне супрацоўнікамі ўстановы «Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці» ДУ «Адміністрацыя Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку «Вялікі камень»
27 студзеня 2026 года загадчык аддзела Сакалова Людміла Анатольеўна, вядучыя архівісты Маскалёва Ірына Уладзіміраўна, Стральцоў Іван Паўлавіч аддзела справаводства і фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду ўстановы «Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці» наведалі дзяржаўную ўстанову «Адміністрацыя Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку «Вялікі камень» з мэтай вывучэння арганізацыі працы з электроннымі дакументамі.
Была праведзена кансультацыя па пытаннях арганізацыі справаводства, упарадкавання дакументаў і падрыхтоўцы іх да перадачы на пастаяннае захоўванне, рабоце з электроннымі дакументамі і дакументамі ў электронным выглядзе.
На фота: Падчас наведвання ДУ «Адміністрацыя Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парка «Вялікі камень»
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |




