Правядзенне ўрокаў для навучэнцаў ДУА «Сярэдняя школа №7 імя С.О.Прытыцкага г.Гродна» у рамках акцыі «Архівы-школе» ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці»
20 студзеня 2026 года ў рамках акцыі «Архівы − школе» установай «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» для навучэнцаў 8 класаў ДУА «Сярэдняя школа №7 імя С.О.Прытыцкага г.Гродна» былі праведзены 2 урока на тэмы «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці: гісторыя і сучаснасць» і «Партызанскі рух на Гродзеншчыне».
Падчас урока, прысвечанага гісторыі і станаўленню дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці, супрацоўнікі архіва расказалі школьнікам пра гісторыю стварэння архіва, асноўныя кірункі яго дзейнасці, а таксама пра значнасць прафесіі архівіста. Увазе навучэнцаў былі прадстаўлены найбольш цікавыя і каштоўныя дакументы, якія знаходзяцца на захоўванні ў архіве, а таксама зборнікі дакументаў і матэрыялаў, падрыхтаваныя пры ўдзеле дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці.
У ходзе другога ўрока навучэнцы пазнаёміліся з дакументамі партызанскіх і падпольных брыгад, якія дзейнічалі на тэрыторыі Гродзенскай вобласці ў гады нямецка-фашысцкай акупацыі: загадамі штабоў партызанскіх брыгад, часопісамі баявых дзеянняў, запіснымі кніжкамі, фатаграфіямі, а таксама ўспамінамі і лістамі ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны.
![]() |
| 1. Навучэнцы ДУА «Сярэдняя школа №11 імя генерала арміі А.І.Антонава г.Гродна» знаёмяцца з дакументамі архіва |
![]() |
| 2. Навучэнцы ДУА «Сярэдняя школа №11 імя генерала арміі А.І.Антонава г.Гродна» падчас наведвання лабараторыі па рэстаўрацыі, пераплёту і рамонту дакументаў |

