Экскурсія ў БДАМЛМ для ўдзельнікаў сацыяльна-асветніцкага праекта «Акадэмія «трэцяга узросту»

15 студзеня 2026 года у рамках дабрачыннай акцыі «Ад усёй душы» ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) адбылася экскурсія для ўдзельнікаў сацыяльна-асветніцкага праекта «Акадэмія «трэцяга узросту».

Падчас экскурсіі вядучы архівіст Наталля Аляксандраўна Мізон распавяла пра гісторыю стварэння архіва-музея, пазнаёміла з асноўнымі напрамкамі дзейнасці ўстановы ў нашы дні, асаблівасцямі камплектавання фондаў і крапатлівай працы па рэстаўрацыі дакументаў.

Госці архіва пазнаёміліся з літаратурна-дакументальнай выставай «Рыцар чалавечага духу», прысвечанай 95-годдзю Уладзіміра Караткевіча, якая экспануецца ў чытальнай зале. Куратар выставы прадставіла экспануемыя дакументы: рукапісы вершаў, аповесцяў, раманаў і п’ес Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча. Асаблівую ўвагу наведвальнікаў прыцягнулі малюнкі самога пісьменніка, таксама шаржы, экслібрысы, макеты вокладак кніг, зробленыя беларускімі мастакамі.

Удзельнікі экскурсіі адзначылі асаблівую атмасферу архіва, дзе гісторыя ажывае ў дакументах і выказалі словы падзякі архівістам БДАМЛМ.

 

1. Н.А.Мізон пазнаёміла з выставай «Рыцар чалавечага духу»
2. Падчас экскурсіі ў БДАМЛМ
3. Удзельнікі сацыяльна-асветніцкага праекта «Акадэмія» трэцяга ўзросту» падчас экскурсіі ў БДАМЛМ