Навагодняе мерапрыемства для дзяцей ад калектыву Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Рэчыцы

Новы год – гэта асаблівае свята, якое прыносіць людзям радасць, здзіўленне і зачараванне. Ён напаўняе сэрцы людзей чараўніцтвам, надзеяй на лепшае і верай у цуды. Гэта час, калі ўсе праблемы сыходзяць на задні план, а важнымі становяцца толькі радасць зносін з блізкімі людзьмі, жаданне рабіць добрыя ўчынкі і вера ў свае магчымасці.

24 снежня 2025 года ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Рэчыцы» праведзена забаўляльнае мерапрыемства для дзяцей работнікаў.

Прафсаюзная арганізацыя занальнага архіва падрыхтавала для дзяцей навагодні паказ, забаўляльную праграму, зімовыя загадкі. Дзеці змаглі акунуцца ў святочную атмасферу з героямі навагодняга ранішніка: дзядулем Марозам і Снягуркай. Яны весяліліся, танчылі, удзельнічалі ў конкурсах і вадзілі навагоднія карагоды.

Хай кожнае дзіця акунецца ў атмасферу Новага года з радасцю і здзіўленнем, запомніць гэтае свята як час светлых эмоцый і цёплых успамінаў.

На фота: Падчас навагодняга мерапрыемства