Аб удзеле ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» ў дыялогавай пляцоўцы, прысвечанай 82-й гадавіне вызвалення г.Гомеля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
26 лістапада 2025 г. дырэктар архіва Юрый Шастапалаў і старшы навуковы супрацоўнік Мая Вашчанка прынялі ўдзел у дыялогавай пляцоўцы, якая адбылася на базе ДУА «Сярэдняя школа №75 г.Гомеля».
Дыялогавая пляцоўка, у якой прынялі ўдзел навучэнцы старшых класаў, была праведзена ў форме квіза. Пад кіраўніцтвам настаўніка гісторыі Антона Ярмоленкі вучні адказвалі на зададзеныя пытанні аб ваенных падзеях вызвалення Гомеля. Па выніках адказаў былі вызначаны лепшыя ўдзельнікі, якія былі ўзнагароджаны невялікімі памятнымі падарункамі. Дырэктар архіва Юрый Шастопалаў расказаў навучэнцам аб дакументах, якія захоўваюцца ў абласным архіве аб ваенных падзеях вызвалення і аднаўлення горада.
– Цяперашняе пакаленне ў адказе за памяць аб героях той вайны. Без памяці аб мінулым, няма будучыні. Сучаснае пакаленне абавязана шанаваць і паважаць усіх, хто адстаяў незалежнасць нашай роднай зямлі, – сказаў Юрый Шастопалаў.
Старшы навуковы супрацоўнік Мая Вашчанка расказала навучэнцам аб тым, як быў размініраваны Гомель пасля вызвалення. Вучням быў прадэманстраваны дакументальны фільм БДАКФФД аб вызваленні Гомеля. Удзельнікі мерапрыемства ўшанавалі Памяць загінулых у Вялікай Айчыннай вайне хвілінай маўчання.
У заключэнне мерапрыемства ўдзельнікі прыклеілі папяровых жураўлікаў з пажаданнямі міру і дабрабыту на стэнд «Жураўлі нашай Памяці».
![]() |
| 1. Выступленне дырэктара архіва Ю.Шастапалава |
![]() |
| 2. Квіз «Вызваленне Гомеля» |
![]() |
![]() |
| 3-4. Узнагароджанне пераможцаў квіза |
![]() |
![]() |
| 5-6. Хвіліна смутку па загінулых Героях вайны |
![]() |
| 7.Удзельнікі мерапрыемства каля стэнда «Жураўлі нашай Памяці» |






