Аб удзеле старшыні ПА ГА «БРСМ» установы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» Анастасіі Арцем’евай у гістарычным квэсты «Квест памяці: Гомель»
25 лістапада 2025 года, напярэдадні Дня вызвалення горада Гомеля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, прайшоў гістарычны квэст «Квест памяці: Гомель». Дадзены квэст – гэта сумесная ініцыятыва кафедры гісторыі Беларусі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны і Гомельскага гарадскога камітэта ГА «БРСМ».
Мерапрыемства было арганізавана для працуючай моладзі горада і аб’яднала прадстаўнікоў працоўных калектываў з усіх раенаў Гомеля. Квэст арганізаваны для папулярызацыі тэмы вайны, каб кожны чалавек памятаў свае карані, сваю гісторыю, каб кожны гамяльчанін ведаў сваіх герояў.
Квэст пачаўся 25 лістапада а 10 гадзіне каля Помніка антыфашыстам-падпольшчыкам на брацкай магіле (вул. Песіна). Удзельнікі прайшлі па найважнейшых гістарычных мясцінах горада:
Мемарыяльны знак у гонар героя-падпольшчыка Рамана Іларыенавіча Цімафеенкі (вул. Песіна, 55);
Помнік воінам-вызваліцелям горада Гомеля (Плошча Паўстання);
Мемарыяльны знак Герою Савецкага Саюза Рыгору Кірылавічу Дзенісенка (вул. Савецкая, 38);
Помнік братам Лізюковым (Плошча Перамогі);
Помнік героям-камсамольцам (скрыжаванне вуліц Карповіча і Жаркоўскага).
Ад Навабеліцкага раённага камітэта ГА «БРСМ» і ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» ў гістарычным квэсты прыняла ўдзел архівіст аддзела справаводства і фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду і архіваў арганізацый, старшыня ПА ГА «БРСМ» установы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» і выпускніца факультэта гісторыі і міжкультурных камунікацый Анастасія Арцем’ева.
Удзельнікі сустрэліся ў карціннай галерэі Г.Х.Вашчанкі для падвядзення вынікаў гістарычнага квэста. Усе ўдзельнікі атрымалі памятныя прызы і сертыфікаты.
У завяршэнні мерапрыемства для гасцей і каманд быў праведзены Урок мужнасці: супрацоўнікі галерэі прадставілі карціны беларускіх мастакоў, у якіх адлюстраваны падзеі вайны і подзвігі народа, што дапамагло яшчэ глыбей адчуць гістарычны кантэкст пройдзеных пунктаў маршруту, а таксама відэаматэрыялы на тэму вайны і гераізму нашага народа.
![]() |
| 1. Удзельнікі і арганізатары гістарычнага квэста на адкрыцці мерапрыемства |
![]() |
| 2. Праходжанне гістарычнага квэста |
![]() |
![]() |
| 3-4. Уручэнне сертыфіката ўдзельніка Анастасіі Арцем’евай |
![]() |
![]() |
| 5-6. Удзельнікі квэста на Уроку мужнасці |





