Аб правядзенні акцыі «Архівы-Школе» у Навагрудскім каледжы тэхналогій і бяспекі

Установа «Занальны дзяржаўны архіў у г.Навагрудку» працягвае шэраг сустрэч з навучэнцамі Навагрудскага дзяржаўнага каледжа тэхналогій і бяспекі ў форме тэматычных гадзін памяці.

Падчас занятку, прысвечанага генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны «Лагеры смерці», дырэктар дзяржархіва А.С.Забелінская расказала навучэнцам аб тым, як падзеі Вялікай Айчыннай вайны паўплывалі і змянілі лёсы мільёнаў людзей, аб маштабах трагедыі і злачынствах нямецка-фашысцкіх акупантаў супраць чалавецтва.

Увазе навучэнцаў таксама была прадстаўлена віртуальная выстава «Халакост як адна з праяў генацыду на Навагрудчыне ў гады Вялікай Айчыннай вайны», дакументы і фотаздымкті якой расказваюць аб масавым знішчэнні яўрэйскага насельніцтва ў гады вайны, увекавечанні памяці ахвяр халакоста на Навагрудчыне.

 

1. Дырэктар дзяржархіва А.С.Забелінская падчас правядзення заняткаў.
2. Вучні Навагрудскага дзяржаўнага каледжа тэхналогій і бяспекі.