Аб правядзенні трэйцяга архіўнага ўрока ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» і пілотнага праекту «Юны архівіст» у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна
21 лістапада 2025 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» і пілотнага праекту «Юны архівіст» у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна з мэтай азнакамлення з гістарычнай спадчынай нашай краіны быў праведзены трэйці архіўны ўрок «Ад мануфактуры да фабрычна-завадской вытворчасці» для навучэнцаў 10 «А» класа прававой накіраванасці «Юны пракурор» ДУА «Сярэдняя школа №28 ім.В.Д.Сакалоўскага г.Гродна». Занятак праводзіўся ў форме ўрока-даследавання з выкарыстаннем архіўных дакументаў па гісторыі развіцця суконных фабрык і заводаў Гродзенскай губерні. Асаблівая ўвага была звернута на фарміраванне раёна «Гарадніца» і дзейнасці мясцовага старасты А.Тызенгаўза ў г.Гродна ў 1765-1785 гадах.
![]() |
| Навучэнцы пад час архіўнага ўрока. |
