У лістападзе 2025 года ў Дзяржархіве ў г.Глыбокае для групы «Юны архівіст» праведзены два ўрокі

У лістападзе 2025 года ў Дзяржархіве ў г.Глыбокае для групы «Юны архівіст» праведзены два ўрокі.

4 лістапада для вучняў паведзены ўрок на тэму «Асабістыя фонды Заслужаных настаўнікаў БССР» падчас якога загадчык аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Таццяна Аўласава пазнаёміла іх з выставай архіўных дакументаў «Мы славім працу настаўніка зямную», на якой прадстаўлены дакументы Заслужаных настаўнікаў БССР, якія знаходзяцца на захоўванні ў Дзяржархіве.

19 лістапада супрацоўнікі аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў Аляксандр Хайноўскі і Вольга Пупкевіч паказалі вучням, як праходзіць алічбоўка і рэстаўрацыя дакументаў архіва. Усе жадаючыя змаглі прыняць удзел у гэтым працэсе.

 

Фатаграфіі, зробленыя падчас правядзення ўрокаў