Кіналекторый у Рэчыцкім гаргазе ў гонар 82-й гадавіны вызвалення Рэчыцы

18 лістапада 2025 года, ў 82-ю гадавіну вызвалення Рэчыцы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, у ВУ «Рэчыцагаз» РВУП «Гомельвоблгаз» быў праведзены кіналекторый з паказам дакументальнага фільма «Вызваленне», падрыхтаванага Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.

Супрацоўнікі Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Рэчыцы расказвалі работнікам гаргаза аб асноўных момантах Гомельска-Рэчыцкай наступальнай аперацыі. Затым увазе аўдыторыі быў прадстаўлены дакументальны фільм, які змястоўвае кадры баёў савецкіх войск за Рэчыцу і Гомель.

 

1. Вядучы археограф ЗДА ў г.Рэчыцы С.А.Жарносенка інфармуе калектыў гаргаза аб Гомельска-Рэчыцкай наступальнай аперацыі
2. Работнікі гаргаза слухаюць інфармацыю аб змесце фільма «Вызваленне»
3. У час паказа фільма «Вызваленне»