Аб правядзенні ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна лекцыі і экскурсіі для навучэнцаў 5 «Б» класа ДУА «Гродзенская гарадская гімназія ім.А.І.Дубко г.Гродна

14 лістапада 2025 года ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» з мэтай папулярызацыі архіўнай дзейнасці праведзены лекцыя і экскурсія для навучэнцаў 5 «Б» класа ДУА «Гродзенская гарадская гімназія ім. А.І.Дубко г.Гродна». Наведвальнікі даведаліся пра гісторыю стварэння архіва, пазнаёміліся са складам яго дакументаў, убачылі шэраг цікавых спраў, пабывалі ў выставачнай зале і лабараторыі спецыяльнай апрацоўкі архіўных дакументаў, адказалі на пытанні квіз-віктарыны «Артэфакты эпохі», а таксама праглядзелі фільм, падрыхтаваны БДАКФФД.

 

Навучэнцы пад час экскурсіі ў архіве.