Аб правядзенні сходу работнікаў БелНДІДАС, прымеркаванага да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі

6 лістапада 2025 г. адбыўся агульны сход працоўнага калектыву БелНДІДАС, прымеркаваны да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Сход адкрыў дырэктар БелНДІДАС А.Я.Рыбакоў, які падкрэсліў, што Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 г. стала лёсавызначальнай мяжой сусветнай гісторыі, шмат у чым вызначыла далейшы ход падзей у XX стагоддзі. У сваім выступленні ён таксама падкрэсліў значнасць захавання памяці аб тых падзеях, неабходнасць фарміравання ў маладога пакалення паважлівага стаўлення да гістарычнага мінулага.

Намеснік дырэктара па навуковай рабоце С.С.Мішук выступіў з кароткім гісторыка‑аналітычным экскурсам, у якім былі разгледжаны ключавыя падзеі Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. у кантэксце сацыяльна‑палітычнай трансфармацыі пачатку XX стагоддзя. У сваім дакладзе ён адзначыў, што дадзеную падзею неабходна разглядаць як фундаментальны фактар нацыянальна‑дзяржаўнага станаўлення Беларусі, які аказаў доўгачасовы ўплыў на працэсы фарміравання яе сучаснай дзяржаўнасці.

 

Агульная фатаграфія калектыву БелНДІДАС падчас урачыстага мерапрыемства