Аб правядзенні ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» сходу, прысвечанага Дню Кастрычніцкай рэвалюцыі
6 лістапада 2025 г. у Дзяржаўным архіве Гомельскай вобласці адбыўся сход калектыву, прысвечаны гадавіне Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі. Дырэктар архіва Юрый Васільевіч Шастапалаў выступіў перад калегамі з інфармацыяй аб гісторыі дзяржаўнага свята.
– 7 лістапада (25 кастрычніка па старому стылю) 1917 года ў Петраградзе пачалося паўстанне, арганізаванае партыяй бальшавікоў пад кіраўніцтвам У.І. Леніна. Вынікам рэвалюцыі стала ўсталяванне савецкай улады. На большай частцы тэрыторыі былой Расійскай імперыі ўтварылася дзяржава, якая атрымала ў 1922 годзе назву – Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік або СССР, які праіснаваў да 1991 года. Беларусь (былая БССР) стала адной з заснавальніц Савецкага Саюза, – расказаў Юрый Васільевіч.
У сходзе прыняў удзел першы намеснік начальніка юстыцыі галоўнага ўпраўлення Гомельскага аблвыканкама Андрэй Анатольевіч Гуржый. Ён таксама павіншаваў архівістаў з надыходзячым дзяржаўным святам Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі.
Андрэй Анатольевіч расказаў аб тым, што да 1991 года 7 лістапада быў галоўным святам СССР і насіў назву – Дзень Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі. У гэты дзень праходзілі дэманстрацыі працоўных і святочныя парады. Мы адзіная краіна на постсавецкай прасторы, якая адзначае 7 лістапада як Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі. Беларусь захавала гэта свята, бо гэта наша гісторыя.
![]() |
| 1. Дырэктар установы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» Ю.В.Шастапалаў (справа) і першы намеснік начальніка юстыцыі галоўнага ўпраўлення Гомельскага аблвыканкама Андрэй Анатольевіч Гуржый віншуюць архівістаў з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі |
![]() |
| 2. Выступленне А.А.Гуржыя на сходзе калектыву |

