Аб правядзенні ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна лекцыі і экскурсіі для навучэнцаў прышкольнага лагера ДУА «Сярэдняя школа №22 ім.І.П.Бохана г.Гродна»

4 лістапада 2025 года ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» з мэтай папулярызацыі архіўнай дзейнасці праведзены лекцыя і экскурсія для навучэнцаў прышкольнага лагера ДУА «Сярэдняя школа №22 ім.І.П.Бохана г.Гродна». Пад час лекцыі навучэнцы пазнаёміліся з гісторыяй стварэння архіва, убачылі шэраг цікавых спраў. Пад час экскурсіі наведалі выставачную залу, бібліятэку, лабараторыю спецыяльнай апрацоўкі дакументаў, дзе змаглі назіраць за працэсам рэстаўрацыі архіўных спраў.

 

Навучэнцы пад час наведвання архіва.