Аб удзеле Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь у агульнарэспубліканскім суботніку
25 кастрычніка 2025 года адбыўся агульнарэспубліканскі суботнік. Ён працягнуў сабой слаўны гістарычны летапіс стварэння, які сыходзіць каранямі ў далёкае мінулае і прадвызначыў шмат у чым сённяшняе мірнае і камфортнае жыццё беларусаў.
Падобныя ініцыятывы – выдатная магчымасць і для згуртавання калектыву, і для эфектыўнага правядзення часу ў суботу.
У Год добраўпарадкавання асноўны акцэнт кастрычніцкага суботніка ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь быў зроблены на ўборку і добраўпарадкаванні працоўных месцаў і памяшканняў, а таксама на добраўпарадкаванне памятных мясцін.
Перад пачаткам суботніка адбыўся ўрачысты мітынг, на якім выступіла кіраўніцтва архіва. Дырэктар архіва А.К.Дзямянюк расказаў аб традыцыях правядзення суботнікаў у нашай рэспубліцы і адзначыў важнасць і значнасць гэтых мерапрыемстваў.
Для работнікаў архіва была прадстаўлена другая дакументальная выстаўка з цыкла праектаў, прысвечаных Году добраўпарадкавання – «Добраўпарадкаванне краіны праз прызму часу (пасляваенны перыяд)».
Частка работнікаў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (НАРБ) прыняла ўдзел у добраўпарадкаванні магіл былога дырэктара архіва і ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны А.М.Карпачова і кіраўніка архіўнай галіны Беларусі У.І.Адамушкі.
Ідэалагічны актыў НАРБ прыняў удзел у суботніку на тэрыторыі сацыяльна-педагагічнага цэнтра з прытулкам Першамайскага раёна, а таксама ва ўборцы тэрыторыі ў Парку перамогі.
Работнікі НАРБ таксама прынялі ўдзел у суботніку Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
Асноўная частка калектыву архіва працавала ў будынках па праспекце Незалежнасці, 116, на вул. Макаёнка, 12 к.1 і па вул. Казлова, 26. Работнікі архіва навялі парадак на працоўных месцах, у архівасховішчах і ў іншых памяшканнях.
На працягу працоўнага дня для архівістаў было арганізавана музычнае суправаджэнне мерапрыемства, і чаяванне – пасля яго завяршэння.
![]() |
| 1. Работнікі НАРБ на суботніку ў сацыяльна-педагагічным цэнтры з прытулкам Першамайскага раёна |
![]() |
| 2. Работніку НАРБ на суботніку на магіле былога дырэктара архіва, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны А.М.Карпачова |
![]() |
| 3. Работніку НАРБ на суботніку на магіле былога дырэктара архіва, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны А.М.Карпачова |
![]() |
| 4. Намеснік дырэктара НАРБ С.У.Кулінок на суботніку на магіле былога Дырэктара дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь У.І.Адамушка |
![]() |
| 5. Уборка тэрыторыі ў Папцы Перамогі |
![]() |
| 6-12. Работнікі НАРБ у час суботніка ў будынках па праспекце Незалежнасці, 116, па вул. Макаёнка, 12 к.1 і па вул. Казлова, 26 |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |











