Малавядомыя дакументы па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны з фондаў Занальнага дзяржаўнага архіва ў г. Рэчыцы
Архіўная калекцыя лічбавых копій на правах арыгіналаў дакументаў Надзвычайнай дзяржаўнай камісіі СССР па расследаванню злачынстваў фашызму ўключае пратакол допыту жыхаркі населенага пункта Красны Мост Заспенскага сельсавета Рэчыцкага раёна Зінаіды Нікіфараўны Шалейка ад 8 красавіка 1945 года (Ф. 864. Воп. 1. Спр. 3. Арк. 222-222об).
Вось што яна расказала аб злачынствах нямецка-фашысцкіх захопнікаў: «15 кастрычніка 1943 года ў пасёлак Красны Мост прыйшла група нямецкіх салдат ці афіцэраў (я не адрозніваю іх), узброеных аўтаматамі. Забралі з кватэры Шалейку Васіля Ігнацьевіча, 1921 года нараджэння, калгаснік. У доме ў маёй прысутнасці яго немец збіў. І мяне, маці Шалейкі, прымусілі глядзець на здзек над ім, яны настолькі [моцна] білі яго, ён крычаў. Збітага, акраваўленага [Васіля] забралі з сабою і зайшлі да суседзяў – [сям’і] Цітаўца Піліпа, збілі яго сына Цітаўца Нікіфара Піліпавіча, 1912 года нараджэння. Усіх трох павялі па пасёлку, вёсцы Заспа і давялі да кустоў Ровенскаслабодскага сельсавета, дзе ўсіх расстралялі. Пра названае зверства ведаюць усе жыхары Заспенскага сельсавета».
![]() |
| 1-2. ЗДАРэч. Ф. 864. Воп. 1. Спр. 3. Арк. 222-222об |
![]() |

