Аб правядзенні мерапрыемства па грамадзянскай абароне ў Беларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі і Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва

10 кастрычніка 2025 г. ва ўстанове «Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі» і ўстанове «Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва» прайшло мерапрыемства па грамадзянскай абароне, мэтай якога было вывучэнне стану гатоўнасці да выканання задач у галіне абароны насельніцтва і тэрыторый ад надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару.

Перад прысутнымі выступіў галоўны спецыяліст сектара арганізацыі функцыянавання дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароны Цэнтральнага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях М.У.Карпяк.

 

1. Выступленне М.У.Карпяка
2. Работнікі БДАНТД і БДАМЛІМ