Наведванне калектывам Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі завода «Аліварыя»

10 кастрычніка 2025 г. прафсаюзны камітэт НГА Беларусі падрыхтаваў работнікам архіва займальнае падарожжа на піваварны завод «Аліварыя», дзе кожны экскурсант змог пазнаёміцца з тэхналогіяй прамысловай вытворчасці піва.

Гісторыя прадпрыемства пачынаецца ў 1864 годзе, калі мінскай мяшчанкай Рохляй Фрумкінай на месцы цяперашняга завода быў пабудаваны драўляны бровар. У 1894 годзе на гэтым месцы граф Караль Гутэн-Чапскі пабудаваў паравы піваварны завод «Багемія». У 1896 годзе завод выкупляе граф Франц Лекерт, які на той момант ужо валодаў піваварнымі заводамі ў Магілёве і Гомелі. Пасля рэвалюцыі 1917 года завод быў нацыяналізаваны і атрымаў новую назву «Піўзавод Беларусь». У 1994 годзе завод быў ператвораны ў ААТ «Піўзавод Аліварыя». З мая 2018 года зменена назва на ААТ «Піваварная кампанія Аліварыя».

Падчас экскурсіі гасцям падрабязна распавялі пра гісторыю завода, а пазней правялі ў вытворчыя цэхі, дзе кожны атрымаў унікальную магчымасць сваімі вачыма назіраць увесь тэхналагічны працэс.

 

1. Работнікі НГА Беларусі падчас экскурсіі па заводу
2. Работнікі НГА Беларусі падчас экскурсіі па заводу
3. Работнікі НГА Беларусі