Экскурсія работнікаў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь на завод «БелАЗ»

12 кастрычніка 2025 г. работнікі Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) наведалі з экскурсіяй адзін з флагманаў аўтамабільнай прамысловасці нашай рэспублікі – завод «БелАЗ» у г.Жодзіна. Экскурсія была прымеркавана да прафесійнага свята Дня архівіста і арганізавана пры падтрымцы першаснай прафсаюзнай арганізацыі НАРБ.

Для архівістаў была праведзена экскурсія па музеі прадпрыемства і арганізавана знаёмства з гісторыяй завода, яго дасягненнямі і традыцыямі. Незабыўныя ўражанні пакінула наведванне зборачнага цэха вялікагрузных аўтамабіляў, дзе быў прадэманстраваны працэс зборкі самазвалаў.

У работнікаў архіва была магчымасць падняцца на самы вялікі ў свеце кар’ерны самазвал, азнаёміцца на назіральнай пляцоўцы з узорамі выпускаемай прадукцыі, а таксама пракаціцца на легендарных грузавіках «БелАЗ».

Экскурсія выклікала ў архівістаў НАРБ яркія эмоцыі і пакінула незабыўныя ўражанні.

 

1. Калектыў НАРБ у музеі завода «БелАЗ»
2. Калектыў НАРБ у зборачным цэху завода «БелАЗ»
3. Намеснікі дырэктара НАРБ А.А.Стуканава і С.В.Кулінок у музеі завода «БелАЗ»
4. Калектыў НАРБ на фоне вялікагрузнага аўтамабіля «БелАЗ».