Кіналекторый ва ўпраўленні капітальнага будаўніцтва Рэчыцкага раёна

10 кастрычніка 2025 года ва ўпраўленні капітальнага будаўніцтва Рэчыцкага раёна быў праведзены кіналекторый, прысвечаны 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.

Супрацоўнікі Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Рэчыцы паказалі калектыву прадпрыемства дакументальны фільм «Гісторыя Вялікай Перамогі», падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў на основе матэрыялаў кінахронікі, якія захоўваюцца ў ім. У час прагляду работнікі УКБ знаёміліся з асноўнымі падзеямі Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі СССР і за яго межамі і з тым, як адзначаўся День Перамогі ў Беларусі.

На фота: Работнікі УКБ Рэчыцкага раёна ў час прагляду дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі»