Малавядомыя дакументы па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны з фондаў Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Жлобіне
Установа «Занальны дзяржаўны архіў у г.Жлобіне» у рамках рубрыкі «Малавядомыя дакументы па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны» прадстаўляе лічбавыя копіі архіўных дакументаў фонда «Калекцыя лічбавых копій на правах аўтэнтыкаў дакументаў Надзвычайнай дзяржаўнай камісіі па ўстанаўленні і расследаванні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў і іх хаўруснікаў і прычыненага імі ўрону»: звесткі аб знішчаных нямецка-фашысцкімі захопнікамі населеных пунктах і іх жыхароў на тэрыторыі Караткавіцкага сельскага Савета Стрэшынскага раёна ад 13 лютага 1969 года.
Гэты дакумент утрымлівае звесткі аб маштабах разбурэнняў і стратах сярод насельніцтва, а таксама аб населеных пунктах, знішчаных нямецка-фашысцкімі захопнікамі на тэрыторыі Караткавіцкага сельскага Савета Стрэшынскага раёна падчас Вялікай Айчыннай вайны.
Дадзеныя звесткі – частка пасляваеннай работы па аднаўленні памяці аб трагедыях, перанесеных населенымі пунктамі і іх жыхарамі ў гады вайны.
![]() |
| ЗДАЖл Ф.172.Воп.1.Спр.342.Арк.3 |
