Адкрыццё дакументальнай выставы «Добраўпарадкаванне горада -павышэнне якасці жыцця лідчан у 1944-1970 гг».
24.09.2025 на базе ДУК «Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы» адбылося адкрыццё дакументальнай выставы «Добраўпарадкаванне горада – павышэнне якасці жыцця лідчан у 1944-1970 гг.», падрыхтаванай супрацоўнікамі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе». На выставе прадстаўлены больш за 80 копій архіўных дакументаў, якія адлюстроўваюць працу па вяртанні горада да мірнага жыцця, па добраўпарадкаванні Ліды ў складаныя пасляваенныя гады, якія раскрываюць этапы развіцця яго інфраструктуры ў 50-60-я гады, намаганні па рашэнні камунальных задач, рэалізацыі творчых праектаў па азеляненні, мэтай якіх было значнае павышэнне ўзроўню жыцця жыхароў Ліды.
На адкрыцці выставы прысутнічалі школьнікі ДУА «Сярэдняя школа №11 г.Ліды». Выстава размешчана ў чытальнай зале ДУК «Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы» і любы наведвальнік бібліятэкі зможа з ёй азнаёміцца на працягу месяца.
![]() |
| Падчас прэзентацыі выставы. |
