Дзяржархіў у г.Оршы на патрыятычным форуме «Час выбраў нас. Час новых перамог!» у г.Віцебску
17 верасня 2025 года дырэктар Дзяржархіва ў г.Оршы Бергавіна Алеся і прафарганізатар архіва Корбан Алеся ў рамках правядзення Дня народнага адзінства прынялі ўдзел у патрыятычным форуме «Час выбраў нас. Час новых перамог!», які адбыўся ў Летнім амфітэатры г.Віцебска. Форум аб’яднаў усе рэгіёны Віцебскай вобласці, працоўныя калектывы, грамадскія аб’яднанні, палітычныя партыі, старэйшае пакаленне і моладзь.
Старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін, вітаючы землякоў, адзначыў важнасць свята:
– На гербе Беларусі мы бачым абрысы нашай краіны. Колькі ж сіл было патрачана на тое, каб іх захаваць! Толькі разам, разам, мы можам прайсці ўсе выпрабаванні і вырашыць любыя праблемы. Яскравы прыклад – уборачная кампанія гэтага года, якая праходзіла ў незвычайна складаных умовах. Разам нам удалося сабраць больш за 1 млн тон хлеба. У гэтым і ёсьць сіла нашага адзінства. Разам мы зробім нашу вобласць яшчэ больш прыгожай, утульнай, камфортнай, каб яна стала месцам шчаслівага жыцця нашых дзяцей.
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
| 1-4. Дырэктар Дзяржархіва ў г.Воршы Бергавіна Алеся і прафрганізатар архіва Корбан Алеся на патрыятычным форуме «Час выбраў нас. Час новых перамог!» у Летнім амфітэатры г.Віцебска |



