Дзяржархіў Віцебскай вобласці прыняў удзел у дыялогавай пляцоўцы «У адзінстве – будучыня»

17 верасня Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці прыняў удзел у дыялогавай пляцоўцы «У адзінстве – будучыня», арганізаванай прафсаюзамі Віцебшчыны на базе Віцебскай абласной бібліятэкі імя У.І.Леніна.

Мерапрыемства было арганізавано ў рамках святкавання Дня народнага адзінства. На мерапрыемстве прысутнічалі навучэнцы ВНУ і каледжаў, прадстаўнікі ўстаноў, прадпрыемстваў і грамадскіх арганізацый Віцебскай вобласці.

У рамках мерапрыемства адбылося выступленне намесніка дырэктара Дзяржархіва Віцебскай вобласці Буевіч Таццяны Уладзіміраўны і быў паказаны фільм «Уз’яднанне» з фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотадакументаў.

 

1. Спікеры дыялогавай пляцоўкі «У адзінстве – будучыня».
2. Выступае намеснік дырэктара Дзяржархіва Віцебскай вобласці Буевіч Таццяна Уладзіміраўна.
3. У зале падчас мерапрыемства.