Аб урачыстым сходзе калектыва Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі

17 верасня 2025 года, ва ўстанове «Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі» адбыўся ўрачысты сход калектыву, прымеркаваны да дзяржаўнага свята – Дня народнага адзінства.

В.а.дырэктара БДАНТД Р.С.Жалнеркевіч выступіў перад прысутнымі з урачыстай прамовай, у якой адзначыў важнасць Дня народнага адзінства як сімвала яднання нацыі і падкрэсліў, што гэта свята садзейнічае ўмацаванню агульнанацыянальнай самасвядомасці, аб’ядноўваючы людзей вакол ідэі захавання і развіцця беларускай дзяржаўнасці.

 

1. Р.С.Жаўнеркевіч падчас выступу
2. Калектыў БДАНТД