Сябры Бабруйскай гарадской арганізацыі Прафсаюза працаўнікоў дзяржустаноў прынялі ўдзел у марафоне «35 добрых спраў»!
Старшыня Бабруйскай гарадской арганізацыі Прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Валянцін Глекаў, дырэктар установы «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ленінскага раёна г.Бабруйска» Ірына Шаптыцкая з калектывам, дырэктар установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Бабруйску» Алена Заяц у рамках святкавання 35-гадовага юбілею Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі прынялі ўдзел у марафоне «35 добрых спраў».
У Год добраўпарадкавання, пры фінансавай падтрымцы Бабруйскай гарадской арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў была набыта фарба, а члены прафсаюза зрабілі афарбоўку плота ўстановы «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ленінскага раёна г.Бабруйска».
– Мы робім гэтую працу, не толькі для наведвальнікаў цэнтра, гэта інвестыцыя ў добры настрой гараджан, якія праходзяць міма, – адзначыў старшыня Бабруйскай гарадской арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Валянцін Глекаў.
![]() |
| 1. Старшыня Бабруйскай гарадской арганізацыі Прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Валянцін Глекаў |
![]() |
| 2. Дырэктар установы «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ленінскага раёна г.Бабруйска» Ірына Шаптыцкая з калектывам |
![]() |
| 3. Дырэктар установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Бабруйску» Алена Заяц. |


