Візіт дэлегацыі архівістаў Свярдлоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі ў Беларусь

У рамках супрацоўніцтва паміж архівістамі Рэспублікі Беларусь і Свярдлоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі адбыўся візіт дэлегацыі нашых расійскіх калег у г.Мінск.

Начальнік аддзела рэалізацыі дзяржаўных праграм, забеспячэння захаванасці і ўліку архіўных дакументаў Кіравання архівамі Свярдлоўскай вобласці В.А.Якубоўская і дырэктар дзяржаўнай казённай установы Свярдлоўскай вобласці «Дзяржаўны архіў Свярдлоўскай вобласці» А.А.Канстанцінава наведалі дзяржаўную ўстанову «Цэнтральная лабараторыя забеспячэння захаванасці дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь». У ходзе экскурсіі выконваючы абавязкі дырэктара лабараторыі С.I.Мязга распавёў калегам аб правядзенні рэстаўрацыйных работ і аблічбоўцы архіўных дакументаў.

На базе Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) прайшла сустрэча намесніка дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Я.Цвяткова з архівістамі Свярдлоўскай вобласці. Аляксей Яўгенавіч распавёў калегам аб структуры архіўнай службы Беларусі і прыярытэтных напрамках дзейнасці архіўных устаноў, таксама падкрэсліў значнасць супрацоўніцтва з архівістамі Расійскай Федэрацыі.

Вольга Аляксееўна Якубоўская ў сваім выступленні адзначыла агульнасць прафесійных інтарэсаў і шырокія магчымасці для абмену вопытам і сумеснага вырашэння агульных праблемных пытанняў, якія адкрываюцца дзякуючы супрацоўніцтву архівістаў.

У ходзе сустрэчы абмяркоўвалася пытанне аб правядзенні сумеснага круглага стала па тэме прадастаўлення аддаленага доступу да архіўных дакументаў. Правесці круглы стол у рэжыме відэаканферэнцсувязі плануецца ў бягучым годзе.

Пасля афіцыйнай сустрэчы для гасцей была арганізавана азнаямленчая экскурсія па НАРБ.

В.А.Якубоўская і А.А.Канстанцінава прымуць удзел у ІІ Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Партызанскі архіў», прысвечанай 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, якая пройдзе ў НАРБ 11 верасня 2025 г.

 

1. Экскурсія прадстаўнікоў архіўнай службы Свярдлоўскай вобласці па Цэнтральнай лабараторыі забеспячэння захаванасці дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь
2. Падчас сустрэчы намесніка дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Я.Цвяткова з дэлегацыяй архівістаў Свярдлоўскай вобласці ў НАРБ
3. Прадстаўнікі архіўных устаноў Свярдлоўскай вобласці В.А.Якубоўская і А.А.Канстанцінава падчас сустрэчы ў НАРБ
4. Азнаямленчая экскурсія па НАРБ і азнаямленне членаў дэлегацыі з дакументамі фондаў асабістага паходжання
5. Азнаямленне гасцей з выяўленымі ў НАРБ дакументамі, якія адносяцца да Свярдлоўскай вобласці
6. Дырэктар НАРБ А.К.Дземянюк уручае членам дэлегацыі Свярдлоўскай вобласці друкаваныя выданні архіва
7. Агульнае фота ўдзельнікаў сустрэчы. Злева направа: А.К.Дзямянюк, В.А.Якубоўская, А.Я.Цвяткоў, А.А.Канстанцінава, А.А.Стуканава