Аб правядзенні заняткі па аптымізацыі дакументазвароту
У адпаведнасці з даручэннем Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь па пытаннях аптымізацыі службовай перапіскі ў рэспубліканскіх органах дзяржаўнага кіравання Дэпартаментам па архівах і справаводстве ва ўзаемадзеянні з аддзелам абароны дзяржаўных сакрэтаў і дакументацыйнага забеспячэння Міністэрства юстыцыі быў дэталёва прааналізаваны аб’ём агульнага дакументазвароту ў Міністэрстве юстыцыі і ўнесены прапановы міністру юстыцыі па комплексе першачарговых мер па аптымізацыі службовай перапіскі.
У мэтах выканання даручэння міністра юстыцыі 3 верасня 2025 г.праведзены занятак «Практычныя падыходы да аптымізацыі дакументаўтварэння і дакументазвароту», у якім прынялі ўдзел кіраўнікі структурных падраздзяленняў і работнікі, адказныя за справаводства ў структурных падраздзяленнях Міністэрства.
З уступным словам да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуўся намеснік дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве А.Я.Цвяткоў, які падкрэсліў важнасць пастаўленай урадам і міністрам юстыцыі задачы па аптымізацыі службовай перапіскі ў рэспубліканскіх органах дзяржаўнага кіравання.
Дырэктар Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы А.Я.Рыбакоў на падставе распрацаваных Метадычных рэкамендацый па аптымізацыі дакументаўтварэння і дакументазвароту ў дзяржаўных органах, іншых арганізацыях растлумачыў асноўныя падыходы да арганізацыі дадзенай работы ў Міністэрстве юстыцыі. Асноўны акцэнт быў зроблены на прымяненне мер па аптымізацыі службовай перапіскі шляхам увядзення ў практыку работы бездакументнага абмену інфармацыяй па бягучых кіраўніцкіх пытаннях, мінімізацыі службовай перапіскі пры ўзаемадзеянні структурных падраздзяленняў Міністэрства юстыцыі і інш.
![]() |
| Удзельнікі заняткі «Практычныя падыходы да аптымізацыі дакументаўтварэння і дакументаабароту» |
![]() |
| Дырэктар Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы А. Я.Рыбакоў |

