Аб удзеле Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці ва ўрачыстай лінейцы ў СШ №18 г.Брэста
1 верасня 2025 года дырэктар Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці Ганна Карапузава прыняла ўдзел ва ўрачыстай лінейцы з нагоды пачатку навучальнага года ў сярэдняй школе №18 г.Брэста імя А.С.Катлоўскай.
У рамках мерапрыемства па даручэнні Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь школе быў перададзены камплект кніг з серыі гісторыка-асветніцкага праекта «Бібліятэка Саюзнай дзяржавы» («Симеон Полоцкий. Подвижник и просветитель», «Михаил Ломоносов. Везде исследуйте всечасно», «Иван Федоров и Франциск Скорина. Открывая новый мир», «Дмитрий Менделеев и Казимир Семенович. Определившие время», «Космос. Мечта человечества»).
![]() |
| 1. Падчас урачыстай лінейкі |
![]() |
| 2. Дырэктар Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці Ганна Карапузава ўручае кнігі |
![]() |
| 3. Падораны камплект кніг |


