Удзел дырэктара ўстановы «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» С.І.Міклашэвіча ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных Дню ведаў

1 верасня 2025 года ў рамках правядзення рэспубліканскай акцыі «Архівы-Школе» і праекта «Юны архівіст» дырэктар установы «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» С.І.Міклашэвіч прыняў удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных Дню ведаў, у ДУА «Сярэдняя школа № 38 імя Кірылы Тураўскага г. Гродна».

Падчас урачыстай лінейкі С.І.Міклашэвіч павіншаваў педагогаў і навучэнцаў з пачаткам новага навучальнага года і ўручыў школе камплект кніг, выдадзеных у рамках праекта «Бібліятэка Саюзнай дзяржавы». У камплект увайшлі кнігі, прысвечаныя выбітным людзям і значным падзеям у гісторыі Беларусі і Расіі: «Сімяон Полацкі. Падзвіжнік і асветнік», «Міхаіл Ламаносаў. Усюды даследуйце ўсечасна», «Іван Фёдараў і Францыск Скарына. Адкрываючы новы свет», «Дзмітрый Мендзялееў і Казімір Семяновіч. Апярэдзілі час», «Космас. Мара чалавецтва».

Таксама С.І.Міклашэвіч прыняў удзел у правядзенні адзінага першага ўрока «Эстафета пакаленняў: захоўваючы мінулае, ствараем будучыню» для вучняў 10 класаў, накіраванага на фарміраванне патрыятызму і паважлівага стаўлення да гісторыка-культурнай спадчыны роднага краю.

 

1-2. Дырэктар установы «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» С.І.Міклашэвіч уручае кіраўніцтву ДУА «Сярэдняя школа № 38 імя Кірылы Тураўскага г. Гродна» камплект кніг, выдадзеных у рамках праекта «Бібліятэка Саюзнай дзяржавы»