Занальны дзяржаўны архіў у г.Рэчыцы прадстаўляе дакумент аб удзельніках Вялікай Айчыннай вайны, пахаваных ў Брагінскім раёне

У Рэчыцкім дзяржархіве на пастаяным захоўванні знаходзіцца кніга ўліку ваенных могілак, брацкіх і індывідуальных магіл ваеннаслужачых, партызан і грамадзянскага насельніцтва, загінуўшых у час Вялікай Айчыннай вайны 1941–1945 гадоў, па былому Піркаўскаму сельсавету Брагінскага раёна за 1958 год (Ф. 104. Воп. 1. Спр. 32а). Кніга ўключае ў сябе спіс воінаў Чырвонай арміі і партызан атрада імя Кацюбінскага, паўшых у баях за савецкую Радзіму і пахаваных у брацкай магіле ў вёсцы Піркі (у 1986 годзе вёска адселена ў выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС). Сярод іх – Героі Савецкага Саюза яфрэйтар Васіль Фёдаравіч Загайнаў і радавы Сяргей Купрыянавіч Галавашэнка, гвардыі радавы Аляксей Пятровіч Жукаў (у кнізе захоўваецца яго індывідуальная фатаграфія), лейтэнант Іван Максімавіч Камяжук (у нумары абласной газеты «Гомельская праўда» ад 24 ліпеня 2025 года апублікаваны артыкул аб ім) і многія іншыя.

 

1-3. Спіс загінуўшых воінаў Чырвонай арміі і партызан атрада імя Кацюбінскага, пахаваных у брацкай магіле ў вёсцы Піркі Брагінскага раёна. 1958 г.ЗДАРэч. Ф. 104. Воп. 1. Спр. 32а. Арк. 4-6
4. Герой Савецкага Саюза яфрэйтар Васіль Фёдаравіч Загайнаў
5. Герой Савецкага Саюза радавы Сяргей Купрыянавіч Галавашэнка
6. Гвардыі радавы Аляксей Пятровіч Жукаў. ЗДАРэч. Ф. 104. Воп. 1. Спр. 32а. Арк. 7
7. Лейтэнант Іван Максімавіч Камяжук